Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прызначыў новага старшыню Сьледчага камітэту


Будынак Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь
Будынак Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь

Сёньня Іван Наскевіч прызначаны старшынём Сьледчага камітэту Беларусі. Раней ён займаў пасаду пракурора Берасьцейскай вобласьці.

Адпаведнае рашэньне прыняў Аляксандар Лукашэнка ў час нарады па пытаньнях разьвіцьця дзяржаўных органаў сыстэмы забесьпячэньня нацыянальнай бясьпекі Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Паводле інфармацыі СМІ, Наскевіч нарадзіўся 25 сакавіка 1970 году ў вёсцы Цярэблічы Столінскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Пасьля заканчэньня школы і службы ў арміі ў 1990 годзе паступіў ва Ўкраінскую дзяржаўную юрыдычную акадэмію, якую скончыў у 1995 годзе.

З сакавіка 1995 году на службе ў органах пракуратуры Берасьцейскай вобласьці, дзе 12 гадоў прапрацаваў на сьледчай працы, прайшоўшы шлях ад сьледчага пракуратуры горада Пінска да старшага сьледчага па найважнейшых справах пракуратуры Берасьцейскай вобласьці. Пяць гадоў Наскевіч узначальваў пракуратуру Пінскага раёну. Пракурорам Берасьцейскай вобласьці быў прызначаны ў жніўні 2012 году.

Папярэдні старшыня Сьледчага камітэту Валянцін Шаеў быў звольнены ў запас 4 лістапада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG