Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чыста на вуліцах


Гаэтана Бэлеі, «Бабуля»
Гаэтана Бэлеі, «Бабуля»

1971 год, Гомель, мне шэсьць гадоў. Вяртаемся з бабуляй ад крамы дахаты. Бабка — з валізай, я зь вялізнай цукеркай. Падыходзім да нашага плота.

— А куды абгортку падзеў? — пытаецца бабуля.

— Куды... На дарогу выкінуў!

— Ідзі шукай, каб выкінуць у сьметнік, як прыстойныя людзі. Пакуль ня знойдзеш, у хату не пушчу!

Шукаў тую цукерачную абгортку мо хвілін дзесяць пад наглядам бабкі. Знайшоў і выкінуў. З тых часоў сьмецьце выкідаю толькі «як прыстойныя людзі»...

...Калі чую ўсе гэтыя енкі — «а у вас в Беларуси так на улицах чисто, потому что Лукашенко порядок навел!» — заўсёды згадваю гэты эпізод са свайго дзяцінства.

Уладзіслаў Ахроменка

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG