Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі палітык пра Беларусь: «Там рускі мір, там Расеяй тхне»


Алесь Доній

Алесь Доній

Былы дэпутат Вярхоўнай Рады Алесь Доній апісаў свае прыгоды на беларускай мяжы, якія ён перажыў, калі ехаў транзытам празь Беларусь у Літву.

Алесь Доній у Фэйсбуку піша, што ягоны дагляд і допыты на беларускай мяжы цягнуліся 5 гадзін. Доній ехаў разам з 4 іншымі журналістамі, прадстаўнікамі праграмы «Апошняй Барыкады»:

«Мы ўпяцёх (усе з журналісцкімі пасьведчаньнямі) рушылі ў Вільню транзытам празь Беларусь. Нас абвінавацілі ў правозе экстрэмісцкай літаратуры і аўдыёпрадукцыі. Канфіскавана 22 «экстрэмісцкія» асобнікі: 5 дыскаў дакумэнтальнага фільма Івана Каніўца «Ўкраінская рэвалюцыя» (там я сыграў эпізадычную ролю Пятлюры) аб Вызваленчай барацьбе 1917-1921гг., дыскі «Музычная сотня. Майдан» (4 дыска анталёгіі песень гуртоў і сьпевакоў, якія выступалі на Майдане, дыскі «Апошняя Барыкада» (4 дыска Анталёгіі паўстанцкіх-патрыятычных песень), і адзін дыск-фільм аб Галадаморы. Канфіскавана 11 асобнікаў розных кніг Ляўко Лук’яненкі, у прыватнасьці: «Споведзь з камэры сьмяротніка», «Ад хахла да ўкраінца», «Маршал Жукаў. Украінцы ў другой сусьветнай вайне».

Беларускія памежнікі і мытнікі правяралі фотаапараты, відэакамэру. Надпіс на мікрааўтобусе «Апошняя Барыкада» таксама быў названы правакацыяй, якую патрабавалі зьдзерці.

«Для Беларусі нашы песьні і герой Украіны Ляўко Лук’яненка, Галадамор — гэта экстрэмізм. Раю нікому ня езьдзіць празь Беларусь нават транзытам. Там СССР, там „рускі мір“, там Расеяй тхне», — напісаў Алесь Доній.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG