Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША пазытыўна ацанілі выбары ў М’янме, але санкцыі не зьнялі


Белы дом у Вашынгтоне

Белы дом у Вашынгтоне

Адміністрацыя ЗША станоўча адрэагавала на парлямэнцкія выбары ў М’янме, якія адбыліся ў мінулыя выходныя. Разам з тым Вашынгтон ня зьняў санкцыяў з гэтай краіны.

Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі».

Прэс-сакратар Белага дома Джош Эрнэст павіншаваў народ М’янмы, адзначыўшы, што «ўпершыню мільёны выбарцаў гэтай краіны прагаласавалі на значных канкурэнтных выбарах». ЗША былі таксама натхнёныя заявамі прэзыдэнта Тэйн Сейны, лідэра апазыцыі Аун Сан Су Чжы і Нацыянальнай лігі за дэмакратыю аб неабходнасьці захаваньня спакою і прыняцьця вынікаў.

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры адзначыў сумесныя намаганьні насельніцтва і дзяржаўных інстытутаў па мірным правядзеньні гістарычнага галасаваньня. Кэры прызнаў, што выбары, якія сталі важным крокам наперад, «былі далёкія ад дасканаласьці», і паказаў на важныя структурныя і сыстэмныя перашкоды на шляху да стварэньня паўнавартаснага дэмакратычнага грамадзянскага ўраду.

Тым ня менш, як канстатаваў Кэры, «выбары, якія адбыліся, маюць патэнцыял, каб стаць важным крокам на шляху да больш трывалага міру, росквіту і дэмакратыі для народа М’янмы».

XS
SM
MD
LG