Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прарасейскія баевікі аднавілі абстрэлы ў Данбасе


Ілюстрацыйнае фота (прарасейскія баевікі на дарозе каля Данецку, фота 2014 году)

Ілюстрацыйнае фота (прарасейскія баевікі на дарозе каля Данецку, фота 2014 году)

Пачынаючы з 18 гадзін вечара, 9 лістапада, баевікі 33 разы адчынялі правакацыйны агонь у бок украінскіх пазыцыяў.

Пра гэта паведаміў прэсавы цэнтар Антытэрарыстычнай апэрацыі ў Данбасе, які цытуе агенцтва УНІАН:

"Так, на Данецкім кірунку баевікі з гранатамётаў, буйнакалібэрных кулямётаў і стралковай зброі 11 разоў абстрэльвалі Пяскі, 7 разоў Вопытнае, 4 разы адкрывалі агонь па Мар’інцы, 3 разы — па Аўдзееўцы, 3 разы — па Краснагораўцы. Са стралковай зброі вялі агонь у бок Нявельскага і Каменкі, а з ўзбраеньня БМП-2 і зэнітных установак — па Верхнетарэцкаму.

Паводле зьвестак прэс-цэнтра, насуперак менскім дамоўленасьцям, баевікі двойчы адкрывалі агонь з 120-мм мінамётаў па Папаснай і Багуслаўскім.

За мінулыя суткі ў зоне правядзеньня антытэрарыстычнай апэрацыі на ўсходзе Украіны адзін украінскі вайсковец загінуў і шасьцёра атрымалі раненьні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG