Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане экстрэмісты абезгаловілі сямёх мясцовых жыхароў


Сярод забітых — дзьве жанчыны і дзіця

Прэзыдэнт Аўганістана Ашраф Гані асудзіў абезгалоўліваньне сямёх хазарэйцаў у правінцыі забула, на паўднёвым усходзе краіны. Канцылярыя прэзыдэнта выказала «глыбокі смутак» у сувязі з выяўленьнем целаў чатырох мужчын, дзьвюх жанчын і аднаго дзіцяці ў раёне Аргандаб, паблізу мяжы з Пакістанам. Усе яны былі забітыя 6 лістапада. Усе сямёра — прадстаўнікі хазарэйскай нацыянальнай меншасьці, якая складаецца з шыітаў мангольскага і іранскага паходжаньня.

Губэрнатар правінцыі Забуль усклаў адказнасьць за гэта злачынства на экстрэмісцкую групоўку «Ісламская дзяржава». Ён растлумачыў, што забітыя былі выкрадзеныя ў суседняй правінцыі Газьні.

У правінцыі Забуль за апошнія дні адбыліся кровапралітныя сутыкненьні паміж варагуючымі атрадамі талібаў, загінулі ня менш за 50 чалавек.

Аўганскія ўлады паведамілі, што з пачатку гэтага года сотні сем’яў, ляяльных да групоўкі «Ісламская дзяржава», пераехалі ў правінцыю Забуль. У той жа час, як паведамляе агенцтва Associated Press і АFP, атрады талібаў працягваюць кантраляваць правінцыю Нангархар на ўсходзе Аўганістана.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG