Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пройдзе выстава «Праўда пра Курапаты» і пакажуць фільм «Дарога на Курапаты»


Архіўныя здымкі Курапатаў

Архіўныя здымкі Курапатаў

13 лістапада ў сталічным Палацы мастацтва адкрыецца першая ў Беларусі дакумэнтальна-мастацкая выстава «Праўда пра Курапаты. Факты, дакумэнты. сьведчаньні».

«Экспазыцыя распавядзе пра мінулае Курапатаў цягам апошніх 27 гадоў, пра першаадкрывальнікаў Нацыянальнага нэкропалю і яго абаронцаў, пра ахвяраў сталінізму і іх катаў. На выставе можна будзе даведацца пра незвычайныя факты, убачыць унікальныя дакумэнты, здымкі, артэфакты, кінастужкі і творы выяўленчага мастацтва», — паведаміў Зьміцер Захарэвіч у Фэйсбуку.

Плянуецца прэзэнтацыя стужкі Міхася Жданоўскага «Дарога на Курапаты» і стужкі Вольгі Мікалайчык «Я — голас Курапатаў».

Працягнецца выстава да 16 лістапада (уключна).

XS
SM
MD
LG