Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па пазове выдавецтва «Эксмо» суд «пажыцьцёва» заблякаваў торэнт-трэкер rutracker.org. Сайт будзе заблякаваны пасьля таго, як рашэньне ўступіць у законную сілу. То бок праз 30 дзён, калі адказчык не абскардзіць пазоў.

Прычынай блякаваньня сталі кнігі расейскіх пісьменьнікаў Аляксандра Громава і Дар’і Данцовай, паведамілі ў Маскоўскім гарадзкім судзе.

Выдавецтва «Эксмо» зьвярнулася ў суд, каб той прызнаў публікацыю шэрагу кніг на rutracker.org незаконнай.

Аднак rutracker.org застанецца даступны ў Беларусі, Украіне, Нямеччыне, ЗША ды іншых краінах, паведамляе «Наша Ніва».

Некаторыя беларускія музыкі, напрыклад, Vegetables, самі выкладвалі на rutracker.org свае альбомы, каб пашырыць аўдыторыю.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG