Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Радыё Марыя — Беларусь» загучыць у красавіку 2016


У красавіку 2016 году плянуецца запуск беларускамоўнай праграмы каталіцкай радыёстанцыі «Радыё Марыя».

Як паведамляе сайт catholic.by, беларуская вэрсія радыё будзе мець назву «Радыё Марыя — Беларусь» і спачатку зьявіцца ў інтэрнэце. Сайт піша:

«Праграмы радыёстанцыі, якая будзе вяшчаць на беларускай мове, дадуць магчымасьць слухачам пазнаёміцца з хрысьціянскім вучэньнем, пачуць трансьляцыі набажэнстваў з розных каталіцкіх храмаў па ўсёй Беларусі; будуць гучаць перадачы культурнай, хрысьціянскай і сацыяльнай тэматыкі, музыка, рэпартажы пра важныя падзеі з жыцьця Касьцёлу ў розных краінах сьвету. Таксама ў эфіры будуць інтэрактыўныя праграмы, падчас якіх слухачы змогуць атрымаць адказы на свае пытаньні ў спэцыяльна запрошаных гасьцей. (...) Духоўную апеку над новым радыё па даручэньні Мітрапаліта Менска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча вядзе кс. Аляксандар Тарасевіч, пробашч парафіі Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла ў Капылі».

«Радыё Марыя» ўзьнікла ў 1982 як парафіяльная ініцыятыва ў Італіі; у 1987 радыёстанцыя стала вяшчаць на ўсю Італію; у 1998 італьянская асацыяцыя «Радыё Марыя» стала заснавальніцай Міжнароднай асацыяцыі «Сусьветная сям’я Радыё Марыя». Цяпер гэтае радыё вяшчае на пяці кантынэнтах, у 75 краінах сьвету, у тым ліку Расеі і Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG