Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расею могуць выключыць з Фэдэрацыі лёгкай атлетыкі. За допінг


Сёньня ў Жэневе будзе прадстаўленая справаздача аб утойваньні выкарыстаньня расейскімі лёгкаатлетамі допінгу.

Як паведамляе The Guardian, 325-старонкавую справаздачу падрыхтаваў былы кіраўнік Усясьветнага антыдопінгавага агенцтва ((WADA) Дзік Паўнд. Адзінаццаць месяцаў ён вывучаў матэрыялы, датычныя сыстэмнага махлярства і ўтойваньня ўжываньня допінгу расейскімі спартоўцамі. Сэбасьцьян Каў, прэзыдэнт Міжнароднай Асацыяцыі лёгкаатлетычных фэдэрацый, заявіў, што гэтв былі цёмныя дні для спорту.

Французкая паліцыя на мінулым тыдні арыштавала папярэдніка Каў, Ламіна Дзіяка, і яшчэ некалькі высокапастаўленых функцыянэраў Асацыяцыі. Дзіяк абвінавачваецца ў атрыманьні больш як аднаго мільёна эўра за ўтойваньне станоўчых тэстаў на наяўнасьць допінгу.

Як чакаецца, галоўным у справаздачы будзе сыстэмнае выкарыстаньне допінгу расейскімі лёгкаатлетамі і ўтойваньне гэтых фактаў праз карупцыйныя схемы. Назіральнікі адзначаюць, што тэарэтычна WADA можа выключыць Расею зь міжнароднай фэдэрацыі.

Радыё Свабода будзе сачыць за разгортваньнем сытуацыі.

XS
SM
MD
LG