Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: канцэнтрацыя парніковых газаў дасягнула новага максымуму


Мішэль Жаро
Мішэль Жаро

Сусьветная мэтэаралагічная арганізацыя прадставіла дадзеныя па выкідах незадоўга да адкрыцьця буйной кліматычнай канфэрэнцыі ў Парыжы.

Канцэнтрацыя вуглякіслага газу і іншых парніковых газаў у атмасфэры дасягнула летась чарговага рэкорднага ўзроўню.

Пра гэта сьведчаць прадстаўленыя сёньня дадзеныя Усясьветнай мэтэаралягічнай арганізацыі (СМА). Як адзначыў кіраўнік ведамства Мішэль Жаро, штогод экспэрты заяўляюць, што час для прыняцьця захадаў па барацьбе са зьмяненьнем клімату зьнікае, і ААН зноў заклікае да тэрміновых дзеяньняў, калі ў людзей ёсьць імкненьне не дапусьціць сытуацыі, калі яны ўжо ня здолеюць процідзейнічаць росту тэмпэратуры.

Атмасфэрная канцэнтрацыя вуглякіслага газу дасягнула ў мінулым годзе прыкладна 398 частак на мільён. У паўночным паўшар’і яна пераадолела сымбалічны ўзровень у 400 частак.

«Хутка мы будзем жыць ва ўмовах, калі ўзроўні вуглякіслага газу, якія перавышаюць 400 частак на мільён, стануць пастаяннай рэальнасьцю», — падкрэсьліў Жаро.

Справаздача СМА прадстаўленая незадоўга да буйной канфэрэнцыі ААН у Парыжы, якая адкрыецца 30 лістапада. Абмеркаваньне павінна завершыцца падпісаньнем новага міжнароднага пагадненьня па клімаце, які мае мэтай зьнізіць колькасьць выкідаў парніковых газаў, а таксама не дапусьціць павышэньня тэмпэратуры на плянэце больш чым на 2 градусы да 2050 году, адзначае ТАСС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG