Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вазьміце водар


Джон Уільям Уотэрхаўз, «Мая салодкая ружа».

Джон Уільям Уотэрхаўз, «Мая салодкая ружа».

Такімі словамі мяне спыняе мужчына каля ўваходу ў гандлёвы цэнтар.

Бяру белую паперку, абыякава кладу яе ў кішэню: сумняюся, што далі нешта добрае.

Блукаю па крамках, у кішэні намацваю «водар»... Мне прапанавалі цяжкаваты драўляны, зь дзёрзкімі ноткамі, пах. Ён падышоў бы жанчыне ўпэўненай, амбітнай, сьмелай, якая ня носіць туфлі на высокіх абцасах і валасы стрыжэ каротка.

Але лепей за ўсё гэты водар пасаваў бы мужчыну. Фантазія намалявала амаль клясычнага героя ў доўгім чорным паліто, капелюшы, са скураным партфэлем праз плячо. Твар непаголены, у вачах — сум і расчараваньне.

Пах з паперкі хутка зьнікае, як і вобразы са сьвядомасьці.

Марына Весялуха

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG