Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гісторыка Вашкевіча адзначылі грамадзкім мэдалём за вывучэньне Горадні


 Гісторык Андрэй Вашкевіч

Гісторык Андрэй Вашкевіч

Мэдаль носіць імя Юзафа Ядкоўскага.

Юзаф Ядкоўскі — гісторык міжваеннага часу, які заснаваў у Горадні музэй, праводзіў раскопкі на замкавым дзядзінцы. Дыплём і мэдаль яго памяці заснавалі тры гады таму, гэта была грамадзкая ініцыятыва з мэтай адзначаць даробак у вывучэньні гарадзенскай гісторыі, урбаністыкі, а таксама грамадзкую актыўнасьць.

Узнагароду ўручыў краязнаўца Алесь Госьцеў, першы ляўрэат прэміі Ядкоўскага. Ён назваў Андрэя Вашкевіча «сваім галоўным вучнем, а сёньня сябрам і паплечнікам на ніве краязнаўства».

Краязнаўца Алесь Госьцеў

Краязнаўца Алесь Госьцеў

Госьцеў нагадаў пра краязнаўчую лябараторыю «Карані і вытокі», якая была заснаваная дваццаць гадоў там, і куды яшчэ васьміклясьнікам хадзіў Вашкевіч.

Мэдаль імя Юзафа Ядкоўскага

Мэдаль імя Юзафа Ядкоўскага

Вывучэньне роднага гораду Андрэй Вашкевіч назваў «сваёй прыгодай з Горадняй». Ён сказаў, што марыць аб помніку двум гарадзенскім гісторыкам — Яўстаху Арлоўскаму (яшчэ дарэвалюцыйнаму) і Юзафу Ядкоўскаму, якія, седзячы на лаўцы, спрачаюцца аб годзе заснаваньня Горадні. Апошнімі гадамі мары і пляны пачалі збывацца, кажа Вашкевіч. Напрыклад, зьявіўся памятны знак на месцы ўзарванай Фары Вітаўта, чаму раней улады ўвесь час працівіліся. І цяпер, праводзячы турыстычную групу, можна паказаць гэтае месца. Звонку нядаўна была адноўленая гарадзенская кірха.

«Трэба марыць пра Горадню ў будучыні і імкнуцца зрабіць нешта цікавае ў горадзе, што датычыць гісторыі», — мяркуе Андрэй Вашкевіч.

XS
SM
MD
LG