Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр апазыцыі М’янмы ўпэўненая ў перамозе на першых за 25 гадоў свабодных выбарах у парлямэнт


Аун Сан Су Чжы

Аун Сан Су Чжы

Аун Сан Су Чжы заявіла, што яе апазыцыйная партыя «Нацыянальная ліга за дэмакратыю» мае высокія шанцы адолець суперніка «Саюз салідарнасьці і разьвіцьця».

У сваім выступе пасьля завяршэньня галасаваньня лідэр апазыцыі сказала, што «тыя, кандыдаты, якія ня выйграюць на выбарах, павінны прыняць пераможцаў».

Нягледзячы на чаканьні апазыцыі адносна высокіх вынікаў яе кандыдатаў, выбарчыя органы М’янмы павінны абвясьціць папярэднія вынікі на працягу дня, 9 лістапада, аднак больш выразная карціна волевыяўленьня зьявіцца не раней за аўторак, 10 лістапада. Тым ня менш, чвэрць месцаў у парлямэнце пры любых выніках галасаваньня атрымаюць прадстаўнікі ваеннага кіраўніцтва.

Прэзыдэнт М’янмы Цін Сін, які ўзначальвае «Саюз салідарнасьці і разьвіцьця» раней заявіў, што будзе паважаць любы выбар грамадзян.

У 1988 годзе ў краіне адбыўся ваенны пераварот. Пасьля таго, як уладу захапілі ваенныя, краіну перайменавалі зь Бірмы ў М’янму, на ўсёй тэрыторыі ўвялі ваеннае становішча. Пазьней яго адмянілі, але грамадзянскія правы заставаліся абмежаванымі. У 2011 годзе парлямэнт абраў прэзыдэнтам Цін Сіна.

Парлямэнцкія выбары былі ў М’янме і ў 2010 годзе, але з-за значных абмежаваньняў для волевыяўленьня ААН заяўляла пра сумненьні наконт вынікаў галасаваньня.

XS
SM
MD
LG