Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах памёр кіраўнік ТБМ Віктар Сырыца


Віктар Сырыца

Віктар Сырыца

Сэрца Віктара Сырыцы спынілася на вакзале ў Баранавічах, дзе ён чакаў з Міколам Чарнавусам цягнік на Менск.

Як распавёў Свабодзе Мікола Чарнавус, яны са спадаром Сырыцай мусілі ад’яжджаць а 9-й гадзіне раніцы, калі Віктару стала дрэнна і ён упаў.

Лекары хуткай дапамогі праводзілі рэанімацыйныя дзеяньні, але вымушаныя былі канстатаваць сьмерць.

Віктару Сырыцы было 62 гады, ён быў кіраўніком баранавіцкай арганізацыі ТБМ і руху «За свабоду».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG