Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад Беларусьсю ў 2016 годзе можа паўстаць пагроза анэксіі, — экспэрт


Віктар Каспрук
Віктар Каспрук

Украінскі палітоляг, журналіст-міжнароднік Віктар Каспрук лічыць, што «зялёныя чалавечкі» ўжо праніклі ў Беларусь:

«І пад выглядам аховы расейскіх ваенных аб’ектаў на яе тэрыторыі прымяраюцца ўзяць пад свой кантроль дзяржаўныя ўстановы і стратэгічныя аб’екты ў Менску і ключавых прамысловых гарадах краіны».

Пра тое, што анэксія Беларусі можа пачацца з аднаўленьня Расеяй баявых дзеяньняў на Данбасе, Віктар Каспрук піша на сайце ўкраінскай службы Радыё Свабода:

«Неабходна зьвярнуць увагу на словы Лаўрова: „Мы будзем і надалей энэргічна адстойваць правы суайчыньнікаў, выкарыстоўваючы для гэтага ўвесь арсэнал наяўных сродкаў, прадугледжаных міжнародным правам“.

Калі Пуцін задумае адкрыць другі фронт для наступу на Ўкраіну, то лепшага пляцдарму для гэтага, чым акупаваная Расеяй Беларусь яму не знайсьці.

Як Расея „прытрымліваецца“ міжнароднага права, мы ўжо добра ўбачылі на прыкладзе анэксіі ёй украінскага Крыму і акупацыі часткі Данбаса. Але калі Пуцін задумае адкрыць другі фронт для наступу на Ўкраіну, то лепшага пляцдарму для гэтага, чым акупаваная Расеяй Беларусь яму не знайсьці.

На хвалі ўра-патрыятызму, эўфарыі ад „уставаньня з каленяў“ і піяр-бамбёжак у Сырыі сумленьне расейцаў цалкам атрафавалася. Таму яны з радасьцю падтрымаюць чарговую палітычную авантуру Пуціна — вяртаньне Беларусі „дадому“ ў Расею.

І як толькі мы ўбачым, што расейскія сродкі масавай інфармацыі пачынаюць інтэнсіўную і масіраваную інфармацыйную кампанію супраць Лукашэнкі, пры якой ён у вачах расейцаў з хаўрусьніка ператворыцца ў нахлебніка і ворага, адразу ж можна будзе казаць пра тое, што ўварваньне Расеі ў Беларусь адбудзецца ў бліжэйшы час.

А „зялёныя чалавечкі“ ўжо праніклі ў Беларусь. І пад выглядам аховы расейскіх ваенных аб’ектаў на яе тэрыторыі прымяраюцца ўзяць пад свой кантроль дзяржаўныя ўстановы і стратэгічныя аб’екты ў Менску і ключавых прамысловых гарадах краіны.

Зараз Пуцін рыхтуецца задзейнічаць у Сырыі для барацьбы з тэрарыстамі спэцназ, які вядомы тым, што яму дазволена змагацца з праціўнікам, ужываючы любыя мэтады. Уключаючы тэрарыстычныя, узяцьце закладнікаў зь сем’ямі тых асобаў, зь якімі яны змагаюцца.

І хто можа гарантаваць цяпер, што не абцяжараны ніякімі маральнымі перасьцярогамі Пуцін потым ня выкарыстае гэты спэцназ для заваяваньня Беларусі? А пасьля гэтага ня кіне гэтых галаварэзаў на мяцежны Кіеў, які ніяк не жадае добраахвотна пагадзіцца на ўваходжаньне ў „рускі сьвет“...»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG