Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанцы і расейцы пакідаюць курорты Эгіпту


Брытанскія і расейскія пасажыры ў аэрапорце Шарм-эль-Шэйха, пакідаюць Эгіпет пасьля катастрофы расейскага самалёта А321, 6 лістапада 2015 году.
Брытанскія і расейскія пасажыры ў аэрапорце Шарм-эль-Шэйха, пакідаюць Эгіпет пасьля катастрофы расейскага самалёта А321, 6 лістапада 2015 году.

Тысячы эўрапейскіх турыстаў зьяжджаюць з эгіпецкага курортнага горада Шарм-эш-Шэйха пасьля авіякатастрофы ў канцы кастрычніка, у якой загінулі больш за дзьвесьце расейскіх турыстаў.

Кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі Філіп Хэманд заявіў, што 5000 брытанскіх грамадзян пакінуць курортны горад на беразе Чырвонага мора. Пры гэтым амбасада Злучанага Каралеўства была асьцярожнай у апісаньні масавага ад’езду.

«Брытанія не эвакуюе датэрмінова сваіх турыстаў, якія праводзяць тут свае адпачынкі, — гаворыцца ў заяве дыпляматычнай місіі. — Крокі, якія мы распачалі ўчора і сёньня разам з уладамі Эгіпту і авіякампаніямі Злучанага Каралеўства, дазволяць нам бясьпечна вывезьці брытанскіх грамадзян дадому пасьля заканчэньня іх адпачынкаў».

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін даручыў ураду арганізаваць вяртаньне дадому тысяч расейскіх турыстаў, якія знаходзяцца ў Эгіпце. У суботу намесьнік прэм’ер-міністра Расеі Аркадзь Дварковіч паведаміў, што ў Эгіпце на той момант адпачывала да 80 тысяч расейцаў. У нядзелю прадстаўнік расейскіх уладаў паведаміў, што 11 тысяч іх суграмадзян ужо вярнуліся дадому.

Усе 224 чалавекі, якія знаходзіліся на борце самалёта расейскай авіякампаніі «Кагалымавія», загінулі. Самалёт выконваў рэйс з Шарм-эш-Шэйха ў Санкт-Пецярбург, і амаль усе пасажыры былі турыстамі, вярталіся з адпачынку на курорце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG