Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея папрасіла дапамогі ў ЗША для расьсьледаваньня авіякатастрофы над Сінаем


На месцы катастрофы расейскага самалёта A321 у Эгіпце, 1 лістапада 2015 году
На месцы катастрофы расейскага самалёта A321 у Эгіпце, 1 лістапада 2015 году

ФБР пагадзілася дапамагчы расейскім уладам у правядзеньні расьсьледаваньня крушэньня самалёта на Сінайскім паўвостраве.

Пра гэта паведаміла газэта New York Times са спасылкай на неназваных высокапастаўленых амэрыканскіх чыноўнікаў.

Некаторыя крыніцы газэты сьцьвярджаюць, што расейскі бок папрасіў аб дапамозе ў правядзеньні крыміналістычнай экспэртызы для ўстанаўленьня прычын крушэньня самалёта A321. Іншыя кажуць, што расейскі запыт насіў больш агульны характар. Большасьць абломкаў раскіданыя на тэрыторыі прыкладна ў 8 квадратных міляў, але некаторыя фрагмэнты самалёта вывезеныя ў Расею для аналізу, піша газэта.

Для расейскага боку падобныя запыты — рэдкасьць, адзначае выданьне. Упершыню аб просьбе Масквы паведаміла тэлекампанія CBS News, і некаторыя амэрыканскія афіцыйныя асобы расцанілі гэта як прыкмету таго, што сьледзтва сутыкнулася зь цяжкасьцямі, адзначае New York Times.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG