Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На літоўска-беларускай мяжы стаяць аўтобусы. Людзі ня могуць вярнуцца з канцэрту «Крамбамбулі»


Як стала вядома Радыё Свабода, на памежным пераходзе Меднікі ўжо стаяць 8 пасажырскіх аўтобусаў. Іх не прапускаюць літоўскія памежнікі.

Аўтобусы стаяць ужо больш за 4 гадзіны. Прычына затрымкі высьвятляецца.

Легкавыя аўтамабілі прапускаюць без затрымкі.

Вялікая частка пасажыраў у аўтобусах вярталіся з канцэрту «Крамбамбулі», які адбыўся ўчора ў Вільні і сабраў больш за 2,5 тысячы чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG