Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Папа Францішак абвясьціў, што працягне рэформы ў Ватыкане


Апошнія выкрыцьці ў Ватыкане сьведчаць аб жорсткай барацьбе паміж рэфарматарамі і "старой гвардыяй".

Папа Рымскі на нядзельнай пропаведзі ў Ватыкане ўпершыню выказаўся адносна інцыдэнту з крадзяжом дакумэнтаў, якія зьмяшчаюць зьвесткі аб фінансавых парушэньнях у адміністрацыі Сьвятога пасаду. Пантыфік вымавіў слова «злачынства» і паабяцаў, што працягне рэфармаваньне сыстэмы кіраваньня ў Ватыкане.

Францішак заявіў, што абнародаваньне дакумэнтаў у двух кнігах, якія выйшлі на мінулым тыдні, — «сумны факт, які не дапамагае выпраўленьню сытуацыі». У апублікаваных кнігах «Гандляры ў Храме» Джанлуіджы Нуццы і «Сквапнасьць» Эміліана Фіціпальдзі прыводзяцца падрабязнасьці злоўжываньняў і прагі нажывы з боку некаторых чыноўнікаў Ватыкану.

«Тое, што адбылося, зразумела, ня вымусіць мяне адмовіцца ад працы па рэфармаваньні, якую я вяду са сваімі паплечнікамі і пры падтрымцы з боку вас усіх», — абвясьціў Францішак, зьвяртаючыся да тысяч вернікаў, якія сабраліся на нядзельную імшу на галоўнай плошчы Ватыкана.

Сярод выкрыцьцяў, якія зьмяшчаюцца ў кнігах, зьвесткі аб прысваеньні высокімі сьвятарамі буйных грашовых сум і нямэтавае расходаваньне сродкаў у інтарэсах адміністрацыі Ватыкана.

XS
SM
MD
LG