Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік «Белавія» інспэктуе аэрапорт Шарм-Эш-Шэйха


Днём 8 лістапада ў Эгіпет вылецеў намесьнік генэральнага дырэктара авіякампаніі «Белавія» Ігар Чаргінец.

Перад вылетам у «Фэйсбуку» ён распавёў, што першы раз ляціць на «Боінг 737-800 (EW-438PA)» нацыянальнага авіяперавозчыка. Рэйс В2-8215 Менск — Шарм-Эш-Шэйх і адразу ноччу назад (рэйс В2-8216).

«Будзе затрымка рэйсу і ў Шарм, і назад. Прычына — ня вельмі добрае надвор’е ў раёне Кіпра. Амаль адразу назад. Паглядзім аэрапорт, праверым працэдуры надгляду пасажыраў і багажу, працэдуры абслугоўваньня рэйсу і пасажыраў «Белавія». Сустрэнемся з кіраўніцтвам аэрапорта. Нядзельная праца», — напісаў Ігар Чаргінец.

У Расеі і Эгіпце працягваецца расьсьледаванне прычын катастрофы 31 кастрычніка над Сынайскай паўвыспай аэробуса расейскай авіякампаніі «Кагалымавія», у выніку якой загінулі 224 чалавекі. Сярод асноўных вэрсій — тэракт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG