Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Харватыі адбываюцца першыя пасьля далучэньня да Эўрапейскага зьвязу выбары


Выбары ў Харватыі. Першыя пасьля далучэньня да Эўрапейскага зьвязу ВІДЭА
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:16 0:00
Наўпроставы лінк

Галасаваньне пачалося на першых парлямэнцкіх выбарах Харватыі пасьля таго, як краіна далучылася да Эўрапейскага саюзу ў 2013 годзе. Амаль 3,8 мільёнаў харватаў маюць права галасаваць.

Паводле апытаньняў грамадзкай думкі, галоўным канкурэнтам кіроўнага левацэнтрысцкага альянсу пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністра, сацыял-дэмакрата Зорана Міланавіча зьяўляецца кансэрватыўная «Патрыятычная кааліцыя», якая мае крыху больш высокі рэйтынг.

Як чакаецца, ніводная з палітычных сілаў ня зможа набраць большасьць, неабходную для фармаваньня ўраду.

Першыя пасьля ўваходжаньня Харватыі ў ЭЗ усеагульныя выбары праходзяць на фоне масавага прытоку ў краіну мігрантаў і цяжкага выхаду эканомікі з 6-гадовай рэцэсіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG