Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лошыцкім яры ўшанавалі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій ФОТА

абноўлена

Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ зладзіла шэсьце з нагоды дня памяці продкаў «Дзяды» у Лошыцы.

Некалькі дзясяткаў чалавек зь транспарантамі, бел-чырвона-белымі сьцягамі, сьвечкамі і кветкамі прайшлі ад Палацу культуры «Лошыцкі» да месца масавых расстрэлаў цывільных грамадзян падчас сталінскіх рэпрэсій 20-30 гадоў у Лошыцкім яры.

Акцыя памяці адбылася пад моцным дажджом і пад наглядам вялікай колькасьць сілавікоў у цывільным, якія фільмавалі падзею.

Каля крыжа з надпісам «Ахвярам бальшавіцкага тэрору» адбыўся мітынг, які распачаўся зачытаньнем звароту старшыні КХП БНФ Зянона Пазьняка.

Затым слова ўзяў намесьнік старшыні Юрась Беленькі, які нагадаў гісторыю адкрыцьця месца пахаваньня закатаваных ахвяраў НКВД. Ён адзначыў, што Лошыцкі яр адметны тым, што тут было расстраляна і засыпана ў яміны вялікая колькасьць беларускай інтэлігенцыі. І тое, што гэтае месца зараз ушанаванае грамадзкасьцю, а ўладамі тут усталяваныя гаражы, сьведчыць пра тое, што «улада ў Беларусі акупацыйная». Юрась Беленькі таксама дадаў, што толькі антынародная ўлада можа гэтак будаваць эканоміку краіны і парушаць законныя правы народу Беларусі.

Сакратар партыі Алесь Чахольскі таксама нагадаў пра небясьпеку магчымага разьмяшчэньня на тэрыторыі Беларусі расейскай ракетнай базы і пра пагрозы, якія сыходзяць ад вайсковага супрацоўніцтва з Расеяй. На завяршэньне ўдзельнікі акцыі памяці па традыцыі прасьпявалі малітоўны гімн «Магутны Божа», паклалі кветкі і запалілі сьвечкі каля крыжа «Ахвярам бальшавіцкага тэрору».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG