Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет ацаніў страты ад прыпыненьня палётаў у 500 мільёнаў даляраў


Прамыя страты турыстычнага сэктару Эгіпта ад прыпыненьня краінамі палётаў у гэтую краіну і, як следзтва, адмены браніраваньня гатэляў у зімовыя месяцы складуць каля 500 мільёнаў даляраў.

Пра гэта заявіў сябра праўленьня Асацыяцыі турыстычных палат Эгіпта Хусам аш-Шаір.

«Прамыя страты з-за прыпыненьня шэрагам краінаў палётаў і адмены браніраваньня гатэляў на зімовыя месяцы складаюць каля 500 мільёнаў. Па нашых падліках, калі гэтае пытаньне не вырашыцца на працягу 4 — 5 дзён, Эгіпет на працягу года страціць да 2 мільярдаў даляраў», — сказаў ён.

XS
SM
MD
LG