Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сэпаратысты з мінамёта накрылі сяло ў Данецкай вобласьці


Баевікі працягнулі эскаляцыю канфлікту ў зоне Антытэрарыстычнай апэрацыі ў суботу ўвечары, інфармуе прэс-цэнтар штаба спэцапэрацыі.

«На Арцёмаўскім кірунку з аўтаматычных і процітанкавых гранатамётаў, буйнакалібэрных кулямётаў і снайпэрскіх вінтовак яны чатыры разы абстралялі Зайцава. На Данецкам кірунку з гранатамётаў, буйнакалібэрных кулямётаў і стралковай зброі пяць разоў абстралялі сяло Вопытнае, тройчы вялі агонь па Краснагораўцы, двойчы па Аўдзееўцы, а таксама па Пясках і Наўгародзкаму. На Марыюпальскім кірунку найміты вялі прыцэльны агонь з гранатамётаў, кулямётаў і стралковай зброі па Гранітнаму», — гаворыцца ў паведамленьні, апублікаваным на старонцы прэс-цэнтра ў Фэйсбуку ў нядзелю раніцай.

У штабе АТА адзначаюць, што ў той час, калі ўкраінскі бок цалкам прытрымліваючыся Менскіх дамоўленасьцяў, завяршыўшы адвод мінамётаў калібрам да 100 мм, «прыхільнікі так званага» Рускага сьвету" працягваюць абстрэльваць мірныя населеныя пункты".

Так, каля 21 гадзіны 7 лістапада баевікі з 82-мілімэтровага мінамёта абстралялі населены пункт Навасёлаўка Другая.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG