Лінкі ўнівэрсальнага доступу

8 лістапада Белавія выконвае заплянаваныя чартэрныя палёты ў Эгіпет. У 4.10 раніцы ў Хургаду выляцеў рэйс В2 8213 і ўжо прыбыў да месца прызначэньня. У 16.10 плянуецца вылет рэйсу В2 8215 у Шарм-эль-Шэйх. Абодва палёты выконваюцца на самалётах Воеing 737-800.

На пытаньне Радыё Свабода, ці адмаўляўся хтосьці з турыстаў ад вылету, ці цалкам быў запоўнены самалёт, у даведачнай службе авіякампаніі адказалі, што такой інфармацыяй не валодаюць. У раскладзе на 9 лістапада вылетаў у Эгіпет не заплянавана, пазначаны толькі прылёт самалёту з Шарм-эль-Шэйху ў 2.25.

7 лістапада Міністэрства замежных справаў Беларусі распаўсюдзіла рэкамэндацыю беларускім грамадзянам адмяніць на бліжэйшы час (да новых паведамленьняў) паездкі ў Эгіпет з турыстычнымі мэтамі. Такія рэкамэндацыі, як растлумачылі ў МЗС, зьвязаныя «з рашэньнем уладаў шэрагу дзяржаў аб часовым абмежаваньні авіязносінаў з турыстычнымі цэнтрамі Эгіпта, у прыватнасьці аб адмене авіяпералётаў у напрамку Эгіпта, а таксама арганізацыі плянавага і пазаплянавага вывазу турыстаў з гэтай краіны, улічваючы найперш узьніклы ажыятаж, тэхнічныя цяжкасьці і магчымыя праблемы з належным кантролем бясьпекі ў адпаведных эгіпецкіх аэрапортах».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG