Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон: ЗША не шукаюць вайны з Расеяй, але будуць абараняць свае інтарэсы


Эштан Картэр
Эштан Картэр

У ЗША няма імкненьня зрабіць Расею ворагам, але Вашынгтон абмяркоўвае са сваімі саюзьнікамі варыянты недапушчэньня далейшага ўзмацненьня Расеі, заявіў кіраўнік амэрыканскага ваеннага ведамства Эштан Картэр у суботу:

«Мы не імкнемся да халоднай, не кажучы ўжо пра гарачую вайну з Расеяй... Мы не імкнемся зрабіць Расею ворагам. Але Злучаныя Штаты будуць абараняць свае інтарэсы, інтарэсы нашых саюзьнікаў, прынцыпы міжнароднага парадку, а таксама сьветлую будучыню нас усіх», — сказаў Картэр на ваенным форуме ў Каліфорніі ў прэзыдэнцкай бібліятэцы імя Рональда Рэйгана.

Ён абвінаваціў Расейскую Фэдэрацыю ў распальваньні канфліктаў у Эўропе, у частцы парушэньня сувэрэнітэту Ўкраіны і Грузіі, запалохваньні Прыбалтыкі. А ў Сырыі ў «падліваньні бэнзіну ў небясьпечны агонь грамадзянскай вайны». Пры гэтым кіраўнік Пэнтагону заявіў, што не выключае, што Расея згуляе канструктыўную ролю ў сырыйскім канфлікце. Картэр дадаў, што ЗША абмяркоўваюць з саюзьнікамі варыянты стрымліваньня ўзмацненьня Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG