Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мэксыцы вядзецца расьсьледаваньне абставінаў гібелі 150 чалавек у брацкіх магілах


У краіне, дзе групавыя або масавыя пахаваньні ахвяраў міжусобнай вайны злачынных груповак — ня рэдкасьць, расьсьледуецца «асаблівы выпадак» пахаваньня.

У Мэксыцы дзяржаўнае ведамства па абароне правоў чалавека расьсьледуе акалічнасьці пахаваньня ў брацкіх магілах 150 ахвяраў гвалту. Сьледзтва вядзецца ў штаце Марэлас, на поўдні цэнтральнай частцы краіны, па запыце сваякоў адной ахвяры выкраданьня.
Некаторыя парэшткі маглі быць пахаваныя як «незапатрабаваныя» — для вызваленьня морга дзяржаўнай бальніцы. Аднак, на іншых целах адсутнічалі спэцыяльныя адзнакі, якія павінны абавязкова знаходзіцца на кожным памерлым. Гэта і выклікала ў сьледчых пытаньні аб прычынах сьмерці.

Канфлікт паміж сваякамі загінулых і паліцэйскімі сьледчымі успыхнуў пасьля таго, як дэтэктывы запыталі дазволу не хаваць астанкі аднаго чалавека — нібыта ў інтарэсах сьледзтва і далейшай экспэртызы. Аднак, праз год сям’я Олівэра Венцэслао адправілася за парэшткамі блізкага ім чалавека для пахаваньня і даведалася, што пахаваньне ўжо адбыліся ў брацкай магіле.


У верасьні гэтага года па рашэньні судзьдзі офіс пракурора эксгумаваў парэшткі для перадачы іх сям’і. Падчас эксгумацыі былі выяўленыя 150 плястыкавых пакетаў з іншымі парэшткамі.

XS
SM
MD
LG