Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 8 лістапада: дзень народзінаў Вацлава Ластоўскага


Помнік Вацлаву Ластоўскаму ў Глыбокім.

Помнік Вацлаву Ластоўскаму ў Глыбокім.

Афіша

Менск — «Восеньскі салён» з Белгазпрамбанкам. Унікальны арт-праект: маштабная выстава сучаснага мастацтва з магчымасьцю набыцьця выстаўленых твораў. Аўтары лепшых працаў будуць узнагароджаны прэміяй «Арт-Беларусь» ад Белгазпрамбанка. Палац мастацтваў (Казлова, 3). Пачатак а 17-ай.

У гісторыі

1620 — у часе трыццацігадовай вайны адбылася бітва на Белай Гары, якая на некалькі стагодзьдзяў пазбавіла Чэхію незалежнасьці.

1895 — Вільгельм Рэнтген вынайшаў від радыяцыі, названы пазьней рэнтгенаўскімі або X-промнямі.

1923 — «Піўны путч» у Мюнхэне, спроба захопу ўлады нацыстамі ў Вэймарскай Нямеччыне.

1929 — адкрыцьцё Менскага заводу мэдычных прэпаратаў.

1939 — у Менску адкрылася Дзяржаўная карцінная галерэя.

1956 — адкрыцьцё музэя абароны Берасьцейскай крэпасьці.

У гэты дзень нарадзіліся:

1050 — Сьвятаполк Ізяслававіч, Князь полацкі, тураўскі, Вялікі князь кіеўскі.

1784 — Тэадор Нарбут, гісторык, археоляг, вайсковы інжынэр. Як гісторык Нарбут вядомы сваёй дзевяцітамовай «Гісторыяй літоўскага народу».

1785 — Міхал Баброўскі, беларускі славіст, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту, уніяцкі сьвятар

1847 — ангельскі пісьменьнік Брэм Стокер, які праславіўся сваім раманам «Дракула».

1858 — Тадэвуш Урублеўскі, беларускі адвакат і грамадзкі дзеяч.

1883 — Вацлаў Ластоўскі, беларускі навуковец, выдавец, пісьменьнік, публіцыст і палітычны дзяяч, прэм’ер-міністар БНР

1902 — кампазытар Нестар Сакалоўскі, аўтар музыкі гімну БССР, а цяпер Рэспублікі Беларусь. Яшчэ зь ягонага даробку — вядомая песьня пра Нёман.

1941 — Міхась Гурын, беларускі археоляг і гісторык.

У гэты дзень памерлі

1953 — Іван Бунін, расейскі пісьменьнік і паэт.

1964 — Валянцін Волкаў, народны мастак Беларусі.

2010 — Міхась Савіцкі, савецкі і беларускі мастак.

Цытата на памяць

«Чалавека робяць шчасьлівым тры рэчы: каханьне, цікавая праца і магчымасьць падарожнічаць»


Іван Бунін

XS
SM
MD
LG