Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дакладчык ААН крытыкуе сытуацыю са СМІ ў Беларусі


Крытыка ўтрымліваецца ў дакладзе, падрыхтаваным для Генасамблеі ААН.

Спэцыяльны дакладчык ААН па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклаш Харасьці лічыць, што без шырокай рэформы ў гэтай краіне немагчыма функцыянаваньне незалежных СМІ.

Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Харасьці, падрыхтаваным для Генасамблеі ААН. Ён, у прыватнасьці, выказвае сумневы ў аб’ектыўнасьці прымяненьня правілаў рэгістрацыі і адкліканьня ліцэнзій у беларускіх СМІ, паказваючы на сыстэматычныя парушэньні ўладамі ў Менску прынцыпу свабоды самавыяўленьня. Журналісты, якія вырашаюцца заявіць пра беззаконьне, падвяргаюцца перасьледу, дадае дыплямат.

У пятніцу Аляксандр Лукашэнка, які абвясьціў пра перамогу на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі 11 кастрычніка, у пяты раз заняў пасаду кіраўніка дзяржавы. Заходнія назіральнікі падкрэсьліваюць, што гэтыя выбары нельга назваць ані свабоднымі, ані справядлівымі.

Кіраўнік беларускага Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына на цырымоніі інаўгурацыі заявіла, што Лукашэнка быў абраны прэзыдэнтам ва ўмовах дэмакратычных выбараў.

XS
SM
MD
LG