Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Створаны Гарадзенскі абласны «Матчын рух 328» супраць наркотыкаў


У Горадні 7 лістапада адбыўся ўстаноўчы сход абласной арганізацыі «Матчын рух 328», якая выступае пад лёзунгамі «Мы супраць наркотыкаў! Мы за сьветлую будучыню нашай моладзі!» Гэта сацыяльна-асьветнае грамадзкае аб’яднаньне. Перш за ўсё яно гуртуе маці і жонак маладых людзей, якія трапілі ў зьняволеньне за наркотыкі паводле артыкулу 328.

Наперадзе падача дакумэнтаў на рэгістрацыю ў абласное ўпраўленьне юстыцыі. У мэтах руху прапаганда здаровага ладу жыцьця без наркотыкаў, а таксама аказаньне падтрымкі асуджаным і тым, хто выйшаў на волю, а таксама іхнім сем’ям. Грамадзкае аб’яднаньне ставіць сабе задачы спрыяць зьніжэньню ўзроўню распаўсюджваньня наркаманіі і — абараняць правы асуджаных. А рабіць гэта «Матчын рух 328» спадзяецца пры супрацоўніцтве з установамі, якія займаюцца выкананьнем прысудаў. Статутам таксама прадугледжаная дапамога, інфармацыйная і псыхалягічная, сямейнікам зьняволеных і тым, хто яшчэ знаходзіцца пад сьледзтвам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG