Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяды на магілёўскіх могілках. Помнікі заваленыя, крыжы вывернутыя, скляпы ператвораныя ў прыбіральню


Уваход на Ўсьпенскія могілкі. Лістота згорнутая. Прыбралі

Уваход на Ўсьпенскія могілкі. Лістота згорнутая. Прыбралі

Сёньня ў Беларусі адзначаецца дзень Памінаньня продкаў — Дзьмітраўскія Дзяды. У гэты дзень многія праваслаўныя вернікі адведваюць магілы сваіх памерлых родзічаў. Карэспандэнт Свабоды пабываў у Магілёве на некалькіх старых мясцовых могілках, дзе спачываюць славутыя і мала каму вядомыя магілёўцы.

Адны з найстарэйшых гарадзкіх кладоў — Усьпенскія. Некалі на іх хавалі заможных праваслаўных гараджан. Дагэтуль засталіся багатыя нагроб’і і родавыя скляпеньні. Нямала зь іх пашкоджаных. На тутэйшых могілках знайшлі вечны спачын прадстаўнікі ўплывовага ў горадзе роду — Гартынскіх. Сярод іх былі навукоўцы, бізнэсоўцы, мэцэнаты, чыноўнікі.

Магілы роду Гартынскіх

Магілы роду Гартынскіх

Адно з пашкоджаных надмагільляў на Ўсьпенскіх могілках. Ляпніна адбітая, надпіс зьнік

Адно з пашкоджаных надмагільляў на Ўсьпенскіх могілках. Ляпніна адбітая, надпіс зьнік

У гэтую пару могілкі ў апалай лістоце. Пасярэдзіне з вытаптанай шырокай сьцяжыны лісьце згорнутае ў груды. Багата дзе параскіданыя плястыкавыя пляшкі з-пад піва. Адзін са скляпоў — у чалавечых спаражненьнях. Агароджа паламаная. Яшчэ адзін склеп, паводле наведнікаў могілак, перарабілі ў будынак для сьмецяроў. Ці так гэта — высьветліць не ўдалося. Дзьверы ў будыніну былі замкнёныя.

Паводле наведнікаў Усьпенскіх могілак – будынак сьмецяроў – магільнае скляпеньне

Паводле наведнікаў Усьпенскіх могілак – будынак сьмецяроў – магільнае скляпеньне

«Ніхто гэтыя могілкі не прыбірае. Калі самі не прыбярэм, то нікому яны не патрэбныя, — даводзяць журналісту дзьве кабеты, якія пасьпелі прыбраць магілкі сваіх памерлых. — Во бачыце, крыху лісьце згрэблі і кінулі. Але лісьце хай сабе, а колькі тут старых ссохлых дрэваў, якія могуць заваліцца на пахаваньні і колькі шкоды прынесьці. Гэтыя могілкі дужа старыя і іх трэба было неяк прыбраць. Тут жа вядомыя людзі пахаваныя. Некаторыя мы прыбіраем з павагі, але вось дрэвы — хіба мы можам рады ім даць».

Помнік з чырвонай зоркай улетку не відзён. Восень паказала ў якім стане магіла вайскоўца

Помнік з чырвонай зоркай улетку не відзён. Восень паказала ў якім стане магіла вайскоўца

«Вось бачыце склеп. Там труны стаяць, але ўваход замуравалі, — дадае яшчэ адна наведніца могілак. — Тое, што ён гэтак непрывабна выглядае — віна людзей. Моладзь тут зьбіраецца і сваволіць. Гэтак ужо маладыя людзі выхаваныя. Нам давялося лаўкі прыбраць, бо акуркі зь пляшкамі не пасьпявалі прыбіраць. Брыдка гэта ўсё».

Яшчэ адзін пашкоджаны надмагільны помнік. Адбіты мэдальён. Пахаваны стацкі саветнік

Яшчэ адзін пашкоджаны надмагільны помнік. Адбіты мэдальён. Пахаваны стацкі саветнік

Наступныя могілкі — Васкрасенскія. Старая цэнтральная частка — у хмызах. З кустоўя апала лісьце і агаліла схаваныя імі пахаваньні. На іх параскіданыя, як і на Ўсьпенскіх могілках, плястыкавыя піўныя пляшкі.

Заваленыя надмагільныя помнікі. Васкрасенскія могілкі

Заваленыя надмагільныя помнікі. Васкрасенскія могілкі

«Вы ж самі бачыце, як кусты разрасьліся. Улетку, дык нібыта і прыгожа, а вось увосень прыкра на гэта ўсё глядзець, — скардзіцца журналісту васьмідзесяцігадовая кабета, прыбіраючы магілкі сваёй маці і мужа. — Там расейкі генэрал пахаваны, памёр на пачатку 20 стагодзьдзя. Пакуль не адрамантавалі яму надмагільле, дык яно было сьметніцай. Там вось мармуровыя помнікі заваленыя наагул. А вось пахаваныя, відаць, савецкія вайскоўцы. Помнік з зоркай. Адна зьбітая. Гэтыя могілкі сталі месцам для забаваў і адпачынку. Моладзь, ды выпівохі з навакольных дамоў — куды ім ісьці? На могілкі. З гітарамі прыходзяць. З сабакамі».

Заваленыя надмагільныя помнікі

Заваленыя надмагільныя помнікі

“Клапатліва” пакінутая тара для наступнага наведваньня выпівохамі могілак

“Клапатліва” пакінутая тара для наступнага наведваньня выпівохамі могілак

Нямала мармуровых надмагільляў, напраўду, завалена. Багата жалезных крыжоў — неверагодна як вывернутых. Без увагі вандалаў не засталася і магіла праваслаўнага сьвятара айца Канстанціна. Крыж на агароджы сагнуты. Сама магіла не пацярпела. Служыў айцец Канстанцін у царкве Трох Сьвяціцеляў.

Магіла праваслаўнага сьвятара на Васкрасенскіх могілках. Лісьце не прыбранае. Крыж вывернуты

Магіла праваслаўнага сьвятара на Васкрасенскіх могілках. Лісьце не прыбранае. Крыж вывернуты

На Карабанаўскіх могілках камунальнікі пачалі наводзіць парадак. Старыя дрэвы сьпілаваныя, хмызы высечаныя. Наведнікаў няшмат. Тыя, хто прыйшоў, выграбалі лісьце.

Наведніца Карабанаўскіх могілак прыбірае да Дзядоў магілкі сваіх памерлых

Наведніца Карабанаўскіх могілак прыбірае да Дзядоў магілкі сваіх памерлых

Лістоту прыбіралі і камунальныя службы. Некалькі грудоў спрабавалі спаліць. Адзін з іх палілі амаль што на магіле настаўніка. На ягоным надмагільлі надпіс на беларускай мове. Прозьвішча «Цімашэнка». Памёр у 1926 годзе. Нарадзіўся ў 1902-ім. Ня часта ў Магілёве пабачыць беларускамоўны надмагільны надпіс.

Лістоту спальвалі амаль што на магіле настаўніка

Лістоту спальвалі амаль што на магіле настаўніка

Надмагільле беларускага настаўніка Цімашэнкі

Надмагільле беларускага настаўніка Цімашэнкі

Пагаварыць з прадстаўнікамі службаў, у функцыі якіх уваходзіць дагляд могілак, не ўдалося. У перадсьвяточны дзень — у службоўцаў быў скарочаны дзень.

Карабанаўскія могілкі. Дрэвы паліваныя. Вывесьці да Дзядоў не пасьпелі

Карабанаўскія могілкі. Дрэвы паліваныя. Вывесьці да Дзядоў не пасьпелі

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG