Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бацька мне расказваў, што калi яны беглi ад немца зь мястэчка, то заначавалi на бульбяным полi. Яно было ля дарогi. На другой старане былі бачныя хаты, але яны палохалi — а раптам там ужо немцы. I таму спалi пасярод поля, у барознах, каб з дарогi не было відаць. Бульба квiтнела i пах яе кветак кружыў галаву. Бацька казаў, што да гэтага нiколi ня ведаў такога паху. Яму не было з чым яго параўнаць.

— А зараз ведаю, — сказаў ён. — Кветкi пахлі памiдорамі!

I дадаў:

— Да вайны ў мястэчку не было памiдораў. Вырошчваць iх пачалi толькi пасьля вайны.

Марат Баскiн

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG