Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Паўвыспа страху» — акцыя крымскіх актывістаў у Кіеве


Учора ў Кіеве пад амбасадай Расейскай Фэдэрацыі адбылася акцыя крымскіх актывістаў «Паўвыспа страху».

Каля паўсотні ўдзельнікаў акцыі затулялі твары белымі аркушамі паперы на знак таго, што актывісты праваабарончага руху як у самім Крыме, так і за яго межамі вымушаныя хавацца, каб не падвяргаць небясьпецы сваіх сваякоў. Сярод патрабаваньняў — вызваленьне арыштаваных украінскіх і крымскататарскіх актывістаў, спыненьне перасьледу незалежных СМІ у Крыме, адкрыцьцё ў Сімферопалі місіі ААН па правах чалавека.

У акцыі ўдзельнічалі і крымскататарскія дэпутаты Вярхоўнае Рады — Рэфат Чубараў ды Мустафа Джамілеў.

XS
SM
MD
LG