Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тацяна Караткевіч заклікае прыспусьціць партыйныя сьцягі


Тацяна Караткевіч

Тацяна Караткевіч

Пасьля абраньня старшынём грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Тацяна Караткевіч распавяла Свабодзе пра бліжэйшыя пляны кампаніі:

«Мы сёньня гаварылі пра тое, што надышоў час усім дэмакратычным сілам дзейнічаць разам. А час для асобных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў яшчэ не наступіў.

Сёньня трэба будаваць міжпартыйную, міжідэалягічную плятформу, дзейнічаць сумесна. Мы лічым, што сёньня трэба прыспусьціць партыйныя сьцягі і высока ўзьняць адзін сьцяг — сьцяг дэмакратычнай альтэрнатывы.

Пад парлямэнцкія выбары 2016 году ды іншыя палітычныя кампаніі мы ствараем сьпіс „Так!“. І запрашаем у яго ўсіх актыўных грамадзян. Я таксама ў гэтым сьпісе. І буду прадстаўлена ў ім ў першую чаргу не як сябра кампаніі „Гавары праўду“, а як Тацяна Караткевіч. Як чалавек, які жыве ў Беларусі і хоча наблізіць момант пераменаў. Я ўпэўнена, што грамадзтва ўжо гатовае для пераменаў».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG