Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кампаніі «Гавары праўду» цяпер два кіраўнікі


Тацяна Караткевіч і Андрэй Дзьмітрыеў падчас прэсавай канфэрэнцыі па выніках выбараў. Менск, 12 кастрычніка 2015 году

Тацяна Караткевіч і Андрэй Дзьмітрыеў падчас прэсавай канфэрэнцыі па выніках выбараў. Менск, 12 кастрычніка 2015 году

7 лістапада ў менскім гатэлі «Кроўн-Плаза» прайшоў устаноўчы сход грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду». Дэлегаты вызначыліся са структурай арганізацыі і вырашылі праблему лідэрства ў ёй.

У «Гавары праўду» будзе двайное лідэрства. Будуць працаваць два старшыні: самой кампаніі і рады кампаніі, прычым кіруючым органам стане рада.

Старшынём «Гавары праўду» аднагалосна і безальтэрнатыўна абралі Тацяну Караткевіч. Старшынём рады — таксама аднагалосна Андрэя Дзьмітрыева. На пасаду кіраўніка рады прапаноўвалі таксама і Сяргея Вазьняка. Аднак ён адмовіўся ад пасады.

Па выніках сёньняшняга сходу кіраўніцтва кампаніі падрыхтуе дакумэнты ў Міністэрства юстыцыі для афіцыйнай рэгістрацыі грамадзкай арганізацыі. Гэта будзе чацьвёртая спроба рэгістрацыі кампаніі ў Міністэрстве юстыцыі. Дарэчы, першы ўстаноўчы зьезд праходзіў у гэтым жа гатэлі амаль шэсьць гадоў таму.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG