Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ніжняя палата Кангрэсу ЗША зноў прагаласавала за ваенную дапамогу Ўкраіне


Законапраект аб абаронным бюджэце прадугледжвае дапамогу Ўкраіне ў памеры 300 мільёнаў даляраў.

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША зноў ўхваліла законапраект, які ўтрымлівае аказаньне ваеннай дапамогі Ўкраіне ў памеры 300 мільёнаў даляраў з мэтай умацаваньня яе ўзброеных сіл перад тварам агрэсіўных паводзінаў Расеі, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Праграма, якая прадугледжвае адпраўку сучасных амэрыканскіх ўзбраеньняў Украіне і падрыхтоўку яе ўзброеных сіл, зьмяшчаецца ў законапраекце аб абаронным бюджэце. Гэты дакумэнт быў прыняты ў Палаце прадстаўнікоў 370 галасамі супраць 58.

У сьпіс узбраеньняў, дазволеных для паставак ва Ўкраіну, увайшлі боепрыпасы, бесьпілётнікі, процітанкавая зброя і мінамёты.

Кангрэс раней ужо адзін раз прагаласаваў за прадстаўленьне ваеннай дапамогі Ўкраіне. Аднак прэзыдэнт Абама наклаў вета на першапачатковы законапраект па выдатках на абарону ў сувязі з рознагалосьсямі па некаторых іншых артыкулах выдаткаў.

Гэтыя рознагалосьсі пасьля былі вырашаныя. І таму прэзыдэнт падпісаў двухпартыйны законапраект па бюджэце, які дазволіць пазьбегнуць дэфолту і адтэрмінаваць чарговыя спрэчкі вакол фэдэральных выдаткаў і дзярждоўгу да таго моманту, як пройдуць прэзыдэнцкія выбары і выбары ў Кангрэс.

XS
SM
MD
LG