Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканская тэхніка застанецца ў Літве


Амэрыканскія БМП Bradley, ілюстрацыйнае фота
Амэрыканскія БМП Bradley, ілюстрацыйнае фота

Дастаўленая ў Літву ваенная тэхніка ЗША застанецца ў краіне і пасьля таго, як амэрыканскія вайскоўцы завершаць тут свае вучэньні.

Пра гэта заявіў BNS камандуючы Сухапутнымі войскамі ЗША ў Эўропе Бэн Ходжэс.

А міністар абароны Літвы Юозас Алякас сказаў, што прысутнасьць амэрыканскіх саюзьнікаў у Літве «без сумневу, падвышае бясьпеку нашай дзяржавы і ўсяго рэгіёну... Тое, што ЗША менавіта ў Літве першай з краінаў Балтыі пачне трымаць свае ўзбраеньні, мы расцэньваем як вынік нашага трывалага супрацоўніцтва і пасьлядоўнай працы з саюзьнікамі».

У Літве ў канцы кастрычніка знаходзілася каля 70 адзінак амэрыканскай ваеннай тэхнікі, у тым ліку 13 БМП Bradley і пяць танкаў M1A2 Abrams, а таксама 25 шматфункцыянальных машын высокай мабільнасьці, шэсьць стандартных інтэграваных камандных машын, дзьве машыны тэхдапамогі.

Вашынгтон летам 2015 году паабяцаў на стыку гэтага і наступнага гадоў разьмясьціць у шасьці краінах Усходняй Эўропы каля 250 танкаў, БМП і іншую ваенную тэхніку. Баўгарыя, Эстонія, Латвія, Літва, Польшча і Румынія атрымаюць па камплекце ваеннай тэхнікі, якога будзе дастаткова для аснашчэньня адной роты або батальёна і які будзе разьмешчаны ў кожнай з гэтых краін хоць бы часова. Сакратар абароны ЗША Эштан Картэр сказаў, што гэтую тэхніку можна будзе перамяшчаць у рэгіёне пры правядзеньні вучэньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG