Як піша кітайская газэта China Daily, участак, які месьціцца за 60 кілямэтраў ад расейскага гораду Усурыйска будзе ўключаны ў склад правінцыі Гірын на паўночным усходзе КНР.
Цяпер краіны абмяркоўваюць стварэньне порту на рацэ Хубуты.
Указаная тэрыторыя была перададзена Расеі дынастыяй Цын пасьля паразы ў Другой опіюмнай вайне (супрацьстаяньне зь Вялікабрытаніяй і Францыяй).
Паводле розных «нераўнапраўных» — як піша China Daily — дамоваў, з 1858 па 1915 год дынастыя Цын перадала Расеі прыблізна паўтара мільёна квадратных кілямэтраў тэрыторыі.