Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд арыштаваў былую ўкраінскую міністарку. За яе далі заклад 225 тысяч даляраў


Алена Лукаш у судзе 6 лістапада 2015 году
Алена Лукаш у судзе 6 лістапада 2015 году

Пячэрскі суд Кіева арыштаваў экс-міністра юстыцыі Ўкраіны Алену Лукаш.

Яе падазраюць ў завалодваньні дзяржаўнымі бюджэтнымі сродкамі і злоўжываньні службовым становішчам

Лукаш мае права выйсьці пад заклад 5 мільёнаў 115 тысяч 600 грыўняў (паводле афіцыйнага курсу, гэта каля 225 тысяч даляраў). Гэтая сума ўжо перададзеная народным дэпутатам Украіны ад фракцыі «Апазыцыйны блёк», бізнэсоўцам Вадзімам Навінскім.

38-гадовая Алена Лукаш была міністрам юстыцыі і прадстаўніком прэзыдэнта Ўкраіны ў Канстытуцыйным Судзе ў пэрыяд прэзыдэнцтва Віктара Януковіча, уваходзіла ў кіраўніцтва «Партыі рэгіёнаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG