Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў: тэрміны выкананьня менскіх пагадненьняў трэба працягнуць


Зьлева направа: міністры замежных спраў Францыі Ляран Фабіюс, Расеі Сяргей Лаўроў, Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер і Ўкраіны Паўло Клімкін на перамовах у Бэрліне 6 лістапада 2015 году
Зьлева направа: міністры замежных спраў Францыі Ляран Фабіюс, Расеі Сяргей Лаўроў, Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер і Ўкраіны Паўло Клімкін на перамовах у Бэрліне 6 лістапада 2015 году

Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што тэрміны палітычных рэформаў ва Ўкраіне ў рамках менскіх пагадненьняў відавочна павінны быць працягнутыя на 2016 год.

Лаўроў выступіў з такой заявай пасьля сустрэчы ў Бэрліне 6 лістапада зь міністрамі замежных спраў Нямеччыны, Францыі і Украіны, дзе абмяркоўваліся далейшыя крокі, каб спыніць канфлікт ва Украіне.

Ад красавіка 2014 году ў гэтым канфлікце загінулі больш за 7900 чалавек. Расея працягвае адмаўляць, што яе вайскоўцы і ўзбраеньне прысутнічаюць ва ўсходняй Украіне, нягледзячы на тое, што расьце колькасьць сьведчаньняў гэтага.

Пасьля перамоваў у Бэрліне 6 лістапада міністар замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер сказаў: «Мы можам быць радыя, што рэжым спыненьня агню ў пэўнай ступені выконваецца.»

Але ён дадаў, што «некаторыя сур’ёзныя праблемы» застаюцца, у тым ліку пытаньне арганізацыі справядлівых мясцовых выбараў у раёнах Усходняй Украіны пад кантролем сэпаратыстаў і дастаўка гуманітарнай дапамогі ў гэты рэгіён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG