Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін пагадзіўся прыпыніць авіязносіны з Эгіптам


Ляйнэр Airbus A321 расейскай авіякампаніі "Кагалымавія", які разьбіўся ў Эгіпце, вылятае з маскоўскага аэрапорта Дамадзедава, 20 кастрычніка 2015 году
Ляйнэр Airbus A321 расейскай авіякампаніі "Кагалымавія", які разьбіўся ў Эгіпце, вылятае з маскоўскага аэрапорта Дамадзедава, 20 кастрычніка 2015 году

Да высьвятленьня прычын крушэньня расейскага самалёта А321.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін пагадзіўся з рэкамэндацыяй прыпыніць авіязносіны з Эгіптам да высьвятленьня прычын крушэньня расейскага самалёта А321.

Раней з такой прапановай выступіў кіраўнік Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі Аляксандар Бортнікаў пасьля пасяджэньня Нацыянальнага антытэрарыстычнага камітэту.

Як паведаміў прэс-сакратар кіраўніка Расеі Дзьмітрый Пяскоў, Пуцін таксама даручыў садзейнічаць расейскім грамадзянам Расіі ў вяртаньні з Эгіпту.

31 кастрычніка самалёт Airbus 321 кампаніі «Кагалымавія», які выконваў рэйс Шарм-эш-Шэйх -Санкт-Пецярбург пацярпеў катастрофу над паўвыспай Сінай. Загінулі 224 чалавекі. А321 знік з экранаў радараў пасьля 23 хвілін палёту. Паводле папярэдніх дадзеных, запісы бартавых самапісцаў ня ўтрымліваюць ніякіх дадзеных аб непаладках у працы сыстэм самалёта.

Расьсьледаваньне прычын трагедыі працягваецца. Пакуль не выключана ні адна з вэрсій.

Ірляндыя, Вялікабрытанія і Нідэрлянды, а перад гэтым найбуйнейшыя нямецкі і францускі авіяперавозчыкі Lufthansa і Air France-KLM прыпынілі палёты ў Шарм-эш-Шэйх ў сувязі з падазрэньнем, што прычынай крушэньня расійскага самалёта мог стаць выбух бомбы, закладзенай на борце. Пакуль афіцыйных пацьверджаньняў гэтаму няма.

Экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава» ужо двойчы ўзяла на сябе адказнасьць за авіякатастрофу А321. Эгіпецкія і расейскія ўлады гэта адмаўлялі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG