Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каб правесьці рэформы ў Беларусі, трэба зламаць палітычны лад краіны, заявіў Аляксандар Лукашэнка 6 лістапада на цырымоніі інаўгурацыі ў сталічным Палацы Незалежнасьці.

«У народзе назапасіўся вельмі вялікі пласт чаканьняў», — цытуе Лукашэнку БелаПАН.

«Сёньня мы жывем у свабодным грамадзтве, народу ўкідваюць розныя ідэі, народ прымушаюць думаць», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

«Занадта шмат сёньня гавораць і пішуць пра структурныя рэформы. І ніхто, заўважце, не сказаў: а што гэта за рэформы? Але калі нехта за рэформы, дык вы ж будзьце людзьмі, скажыце, што трэба зламаць палітычны лад, дзяржаўны лад Беларусі, трэба падзяліць, разрэзаць дзяржаўную ўласнасьць і раздаць. Трэба казаць шчыра: на гэта нас штурхаюць рэформы, і за гэтыя рэформы сёй-той сёньня ў сьвеце гатовы шмат заплаціць», — заявіў Лукашэнка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG