Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі дэпартамэнт па авіяцыі: Boeing надзейны, і гэта нават не падлягае сумневу


Самалёт Boeing 737 вылятае з аэрапорта Ўнукава ў Расеі. 2 кастрычніка 2015 году
Самалёт Boeing 737 вылятае з аэрапорта Ўнукава ў Расеі. 2 кастрычніка 2015 году

Дырэктар дэпартамэнта па авіяцыі беларускага Міністэрства транспарту і камунікацыяў Уладзімер Косьцін пракамэнтаваў Свабодзе сытуацыю вакол «Boeing 737» у Беларусі.

Напярэдадні Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт прыпыніў дзеяньне сэртыфікату тыпу для ўсіх мадэляў самалётаў «Boeing 737» у Расеі, патлумачыўшы гэта прэтэнзіямі Расавіяцыі да бясьпекі рулявой сыстэмы.

Уладзімер Косьцін патлумачыў:

— Тое, што вы прачыталі ў СМІ, гэта тычыцца толькі Расеі. Беларусі гэта ня тычыцца. У СМІ пішуць, што Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт прыпыняе сэртыфікат адносна расейскіх кампаніяў. Беларусь — гэта не Расея, і мы нічога не прыпыняем і працягваем працаваць.То бок ніякіх мерапрыемстваў у гэтым пляне ў нас не праводзіцца.

— То бок вы лічыце, што «Boeing 737» бясьпечны?

Канечне, Boeing надзейны, і гэта нават не падлягае сумневу. Ён эксплюатуецца ў многіх краінах сьвету, многія людзі лётаюць, яму ўжо спаўняецца 40 гадоў.

— Канечне, Boeing надзейны, і гэта нават не падлягае сумневу. Ён эксплюатуецца ў многіх краінах сьвету, многія людзі лётаюць, яму ўжо спаўняецца 40 гадоў. А тое, што там ідзе спрэчка, хто вінаваты, а хто правы, — няхай яны ў сябе разьбяруцца. Там сёньня нарада ідзе ў МАК, і паглядзім, што яны пасьля нарады скажуць. А ў нас ніколі не было прычын і ніколі не было сумневаў у надзейнасьці «Boeing 737». У нас ніколі не было сур’ёзных заўвагаў па гэтым самалёце. Проста трэба граматна эксплюатаваць. Каб лётны склад, тэхнічны, база была падрыхтаваная, што ў нас на сёньняшні дзень у поўным аб’ёме ёсьць.

— Дык чаму тады Расавіяцыя падымае хвалю?

— Я ня ведаю. Магчыма, у іх там свае ўласныя разборкі ў Расеі. Але ўсё, што там адбываецца, тычыцца толькі Расеі. А нас гэта зусім ня тычыцца. Як ляталі, так і будзем лятаць. Усё нармальна, ніякіх праблемаў у нас няма.

— А колькі ў Беларусі самалётаў Boeing?

— На сёньняшні дзень у нас 17 Boeing’аў. Усе лятаюць нармальна, пытаньняў няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG