Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як кот з сабакам


Карл Райхерт, «Сябры. Дзяўчынка з сабакам і катамі».

Карл Райхерт, «Сябры. Дзяўчынка з сабакам і катамі».

Ранішні рытуал: выходзім утраіх — я, дачка і сабака. Мы з сабакам праводзім вучаніцу сёмай клясы на аўтобусны прыпынак. Потым блукаем нашай вёскай, пакуль сабака ня знойдзе месца, каб справіць большую патрэбу. Вяртаемся дахаты, я рыхтую сьняданак — сабаку пакрышанае печыва з малаком, кату — мясное рагу з супэрмаркету. Кот ня стане есьці свайго, пакуль ня сьцягне хоць кавалак ад сабакі. Сабака, замест скруціць карак нахабніку, цярпліва чакае.

Апошнім часам я заўважыў, што сабака потайкам выядае тое, што кот пакіне ў сваёй місачцы.

Жонка кажа, што кот чамусьці перастаў набіраць вагу. Хоча звазіць яго да вэтэрынара. Я раблю заклапочаны выгляд.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG