Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расею вылецеў трэці самалёт зь целамі ахвяраў крушэньня A321


Ляйнэр Airbus A321 расейскай авіякампаніі "Кагалымавія", які разьбіўся ў Эгіпце, вылятае з маскоўскага аэрапорта Дамадзедава, 20 кастрычніка 2015 году

Ляйнэр Airbus A321 расейскай авіякампаніі "Кагалымавія", які разьбіўся ў Эгіпце, вылятае з маскоўскага аэрапорта Дамадзедава, 20 кастрычніка 2015 году

У паведамленьні на сайце МНС удакладняецца, што самалёт Іл-76 вылецеў з Каіра ў Санкт-Пецярбург а 04.25 па маскоўскім часе. Акрамя целаў загінулых ён вязе іх асабістыя рэчы і дакумэнты.

Як перадае расейская служба навінаў BBC, раней МНС арганізаваў два спэцрэйсы для дастаўкі ў Расею целаў ахвяраў авіякатастрофы. У чацьвер, 5 лістапада, у Ноўгарадзе прайшло пахаваньне першай апазнанай ахвяры.

Ляйнэр Airbus A321 расейскай авіякампаніі «Кагалымавія» разьбіўся на Сінайскім паўвостраве 31 кастрычніка. Загінулі ўсе 224 чалавекі, якія знаходзіліся на борце. Гэта найбуйнейшая авіякатастрофа за ўсю гісторыю савецкай і расейскай грамадзянскай авіяцыі.

Дакладныя прычыны таго, што здарылася, пакуль не ўстаноўленыя. ЗША, Вялікабрытанія і многія эўрапейскія краіны схіляюцца да вэрсіі, паводле якой самалёт разьбіўся ў выніку тэракту. Аднак Расея і Эгіпэт заклікаюць не сьпяшацца з высновамі.

XS
SM
MD
LG