Лінкі ўнівэрсальнага доступу

14 лістапада — прэм’ера «андэграўнднага» спэктакля пра Браніслава Тарашкевіча


Падчас рэпэтыцыяў спэктаклю «Браніслаў Тарашкевіч. Эцюды з жыцьця ды сноў». На фота - Аляксей Сапрыкін у ролі Браніслава Тарашкевіча і Алена Жукоўская ў ролі ягонай жонкі. Менск, 16 верасьня 2015 году
Падчас рэпэтыцыяў спэктаклю «Браніслаў Тарашкевіч. Эцюды з жыцьця ды сноў». На фота - Аляксей Сапрыкін у ролі Браніслава Тарашкевіча і Алена Жукоўская ў ролі ягонай жонкі. Менск, 16 верасьня 2015 году

Гэта першы спэктакль, які ладзіць «Арт Сядзіба». Назва пастаноўкі — «Браніслаў. Сцэны з жыцьця ды сноў» паводле аднайменнай п’есы Эльдара Бякірава.

Спэктакль «Браніслаў» прысьвечаны Браніславу Тарашкевічу, выдатнаму навукоўцу, беларускаму незалежніку, чалавеку ахвярнаму і адважнаму.

Цягам некалькіх месяцаў акторы-пачаткоўцы займаліся рэпэтыцыямі разам з рэжысэрам і аўтарам п’есы. Нарэшце яны гатовыя падаць спэктакль на суд грамады.

Даты паказаў:

14 лістапада — 19:00

16 лістапада — 20:30

18 лістапада — 20:30 20 лістапада — 20:30

23 лістапада — 20:30

На прэм’ерным паказе 14 лістапада мяркуецца дыскусія з удзелам актораў і рэжысэра спэктакля, а таксама мовазнаўца Вінцука Вячоркі.

Спэктакль адбудзецца ў памяшканьні тэатру «На бальконе» па адрасе: пр-т Незалежнасьці, д. 4, 5 паверх.

Запісацца на спэктакль можна праз тэлефон +375 29 651 7898. Колькасьць месцаў абмежаваная.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG