Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 6 лістапада 2015: «Бардаўская восень» у Бельску на Падляшшы


Толькі мая беларусь. Лідчына
Толькі мая беларусь. Лідчына

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Дасылайце свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9.

Афіша

У Доме культуры ў Бельску-Падляскім (Польшча) адкрыецца 22-гі фэстываль бардаўскай песьні «Бардаўская восень». Пасьля конкурснай часткі, у Канцэрце Зорак, выступяць «NAVI», Сяргей Башлыкевіч і Зьміцер Вайцюшкевіч & W-Z Orkiestra.

У Мэмарыяльным музэі-майстэрні З.І. Азгура (Менск, вул. З. Азгура, 8) адбудзецца канцэрт імправізацыйнай музыкі ад Віктара Сямашкі і кумпаніі «Вечарына ляканічных формаў і насычаных зьместаў „MaximalMinimum“». Пачатак а 18.00. Удзельнікі: UŁA (рытуальны фольк); КАЛЯ НУЛЯ (вакал+кантрабас); ХАНГМЕЛЕОН (ханг-драм сола); ВІКТАР СЯМАШКА ДЫ КУМПАНІЯ (калектыўныя спантанізмы).

У гісторыі

1595 — Слуцак захоплены запароскімі казакамі атамана Севярына Налівайкі.

1842 — у Горы-Горацкай земляробчай школе заснаваны батанічны сад — адзін з самых старых у краіне.

1860 — Абрахам Лінкальн абраны прэзыдэнтам ЗША.

1884 — нарадзіўся Язэп Лёсік, пісьменьнік, грамадзкі дзяяч. Быў асуджаны за «антысавецкую агітацыю» і памёр у турме.

1887 — нарадзіўся Радаслаў Астроўскі, удзельнік Слуцкага паўстаньня, прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады ў часы нямецкай акупацыі Беларусі.

1912 — нарадзіўся Віктар Войтанка, беларускі грамадзкі дзяяч, лекар, сьвятар.

1940 — у Менску пачаў працу радыёзавод (з 1957 — прыборабудаўнічы).

У памяці

1862 — памёр Віктар Каліноўскі, беларускі археограф, брат Кастуся Каліноўскага.

1940 — памёр Лявон Вітан-Дубейкаўскі, архітэктар, дзяяч беларускага нацыянальнага руху, паэт.

1980 — памёр Станіслаў Станкевіч, літаратуразнаўца, дзяяч беларускай дыяспары ў ЗША.

2000 — памерла Стэфанія Станюта, беларуская акторка.

Цытата

Зноў...
Адзінота ў лістападзе.
Зноў...
Быццам цень выходжу з дому.
Сноў
Каляровых, летніх, сьветлых акварэль
Час спаліць у асеньняй праўдзе.

Дзень,
Бы стары, пануры, хворы
Паміраў.
Надыходзіла маўклівая імгла.
У соты раз на біс мне вецер нагадаў
На тое што

Адзінота ў лістападзе
Завітала ў мой дом.
І адзінота ў лістападзе
Завітала ў мой дом.

«Адзінота ў лістападзе», словы песьні Тацяны Беланогай, пераможцы «Бардаўскай восені» ў 2004 годзе

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG