Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыстанак вечнасьці. На магіле Ганны Бочкі — маці айца Аляксандра Надсана

Краявід за вёскай Аношкі. Верасень 2015
Краявід за вёскай Аношкі. Верасень 2015

Валер Дранчук

Адыходзячы, айцец Надсан мудра сказаў: «Я зрабіў, што мог, цяпер вы старайцеся». Сабрацца з часам, вызначыцца з надвор’ем (прыканцы красавіка, як заўсёдна, захаладнела), заліць у бак гаручкі, яшчэ раз удакладніць каардынаты могілак, дзе пахавана маці айца Аляксандра Надсана, было няхітрым стараньнем, але справай адпачатку ці не самай важнай і неадкладнай. Мо і не было б той пільнай вымогі, калі б не адзін ганаровы момант, маральны штуршок да стараньня — мае менскія знаёмыя спыталі мяне, «гародзейца»: «А дзе пахаваны бацькі Надсана?». Я ня ведаў. Дый наогул, ці ведаў што пра ягоных бацькоў... Дзякуючы «кнігазбораўскаму» тому выбранага Аляксандра Надсана ды, найперш, краязнаўчаму досьведу маёй спадарожніцы, настаўніцы роднай мовы Карцэвіцкай школы Натальлі Плаксы, мы, хутка зарыентаваўшыся, выбраліся ў дарогу — першай мэмарыяльнай кропкай стала вёска Аношкі, тамтэйшыя могілкі. Менавіта на іх пахаваная Ганна Бочка, маці айца Аляксандра.

Краявід за Нясьвіжам. Заходні напрамак. Травень 2015
Краявід за Нясьвіжам. Заходні напрамак. Травень 2015

Была нядзеля першага траўня. Сьвяціла сонца. З цэнтру Нясьвіжу ўзялі заходні кірунак — на Альбянскі парк, у бок найбліжэйшых Карцэвічаў. Прамінулі Альхоўку, Гусакі, далей на Казлы і Аношкі. За Гусакамі, праяжджаючы міма, пакланіліся 400-гадоваму патрыярху Нясьвіжчыны дубу Якубу; зьлева, у глыбіні краявіду, за паўвярсты ад дарогі, ён аклікнуў-гукнуў затрымацца, суцішыць ход, яшчэ не агорнуты ў поўнае лісьце, вітаў нас тоўстымі галінамі на шырокім магутным камлі...

На першым Казлоўскім скрыжаваньні. Паказальнік з назвамі навакольных вёсак: Аношкі, Хадатавічы, Вялікая Ліпа. Верасень 2015
На першым Казлоўскім скрыжаваньні. Паказальнік з назвамі навакольных вёсак: Аношкі, Хадатавічы, Вялікая Ліпа. Верасень 2015

Казлы — яшчэ ўсё прыкметная вёска на мапе раёну. З сельскім саветам, тыпавой, на два паверхі цаглянай школай, якая гадоў колькі як апусьцела, але спрабуе адрадзіцца вытворчымі цэхамі з кітайскай рабсілай. Тут, у Казлах, на адной зь ціхіх вясковых вулічак і жыла, дажывала свой век Ганна Іванаўна.

Востраканцовыя кроны выносных прысадаў на галоўнай вуліцы — выдатны арыенцір для раўніннай мясцовасьці казлоўскіх ваколіцаў. Верасень 2015
Востраканцовыя кроны выносных прысадаў на галоўнай вуліцы — выдатны арыенцір для раўніннай мясцовасьці казлоўскіх ваколіцаў. Верасень 2015

Вясковы клюб ня страціў рысаў мінулага і мае «музэйны» выгляд. Верасень 2015
Вясковы клюб ня страціў рысаў мінулага і мае «музэйны» выгляд. Верасень 2015

У «новай» школе Ганна Іванаўна не вучыла. Яе звольнілі з-за сына. Верасень 2015
У «новай» школе Ганна Іванаўна не вучыла. Яе звольнілі з-за сына. Верасень 2015

Вуліца, на якой жыла-кватаравала настаўніца Ганна Бочка. Верасень 2015
Вуліца, на якой жыла-кватаравала настаўніца Ганна Бочка. Верасень 2015

Мы не затрымліваемся ў вёсцы, не распытваем пра хату, пра іншыя дэталі надзвычай загадкавай біяграфіі настаўніцы нямецкай мовы — на гэта заплянаваны іншы дзень, дый, пэўна, не адзін. Сёньняшні наш прыезд адзначаны выключным, адзіным сэнсам — наведаньнем яе магілы, апошняга месца, да якога ўрэшце прывядзе, узьнімецца душа сына: айцец Надсан пасьля доўгай разлукі з Бацькаўшчынай наведаў Беларусь толькі ў 1991 годзе... Жывой маці ён не застане, яна памерла нашмат раней, у ліпені 1979-га...

Могілкі ляжаць за вёскай Казлы, паміж Аношкамі і былымі Наруцавічамі (сялібы не засталося), больш дакладна, насупраць Наруцавіцкага парка і жывёлагадоўчай фэрмы (які ж парк бяз фэрмы!) — праз дарогу, на высокім адкрытым мейсцы, пад купкай бяроз ды пад белымі ветразямі аблокаў.

На пагорку, зь якога добра азірнуцца назад, адразу на тры вёскі, магілу Ганны Іванаўны знаходзім амаль адразу. Ад уваходу першая сьцежка налева. Тут, у гэтым сутоку-зьбегу дарог было сымбалічна азірнуцца і на Духоўныя дарогі — не заставалася сумневу, што менавіта яны прывялі нас сюды пакланіцца жанчыне, што нарадзіла вялікага беларуса і вялікага сьвятара.

Магілка Ганны Іванаўны была сьвежапрыбраная і аздобленая ў кветкі. Травень 2015
Магілка Ганны Іванаўны была сьвежапрыбраная і аздобленая ў кветкі. Травень 2015

Позірк назад... Усходні бок ваколічнага абсягу цешыў вока вадой і сакаўной зелянінай. Чэрвень 2015
Позірк назад... Усходні бок ваколічнага абсягу цешыў вока вадой і сакаўной зелянінай. Чэрвень 2015

Час нараджэньня — не пазначаны... Кампутарная база нясьвіскай адміністрацыі таксама не дала якіх-кольвек зьвестак аб нараджэньні жыхаркі Казлоў Ганны Бочкі, якая памерла ўсяго толькі 36 гадоў таму. Травень 2015

Помнікі на кладах павернутыя «тварам» на захад. Задні бок помніка на магіле Ганны Іванаўны. Травень 2015
Помнікі на кладах павернутыя «тварам» на захад. Задні бок помніка на магіле Ганны Іванаўны. Травень 2015

За вастраколам агароджы дзьве прыбраныя магілы. Адна — Ганны Іванаўны Бочкі: пражыла 88 гадоў, памерла 27 ліпеня 1979. Другая — Фаіны Антонаўны Хвяньчук. Школьная тэхнічка, ня маючы сваёй сям’і, Фаіна з радасьцю прыняла на кватэру такую ж «несямейніцу» настаўніцу. Па гадах была ёй за дачку, амаль на трыццаць гадоў малодшая. І перажыла сваю «кватарантку» на гэтулькі ж. Калі трэба было, даглядала. Помнік ёй паставіла. Унізе на шэрай пліце напісала: «Пам(яць) ад Фаіны».

Фаіна Хвяньчук падчас пахаваньня Ганны Бочкі, 1979. Гэта адзіная захаваная фотакартка зь яе дому (на жаль, пакуль не знайшлося аніводнага адбітку з абліччам Ганны Іванаўны, але пошук працягваецца)
Фаіна Хвяньчук падчас пахаваньня Ганны Бочкі, 1979. Гэта адзіная захаваная фотакартка зь яе дому (на жаль, пакуль не знайшлося аніводнага адбітку з абліччам Ганны Іванаўны, але пошук працягваецца)

На помніку напісана: «Хвяньчук Фаіна Антонаўна. 27.ХІ.1920 — 07.ІІІ.2006. Памяць ад пляменьніцы Ніны і ўнукаў». Травень 2015
На помніку напісана: «Хвяньчук Фаіна Антонаўна. 27.ХІ.1920 — 07.ІІІ.2006. Памяць ад пляменьніцы Ніны і ўнукаў». Травень 2015

Сёньня гэтай простай жанчыне з добрым характарам, цеплынёй і спагадай у сэрцы мы шмат абавязаны. Сьціпла-шэрая, непрыкметная хата ў Казлах стала для Ганны Іванаўны Бочкі і надзейным прытулкам, і цёплым сямейным колам такой нечужой для яе радні, і мройным прыстанкам чаканьня адзінага сына.

На разьвітаньне: «І за гарою пакланюся...». Справа ад ліпы вёска Аношкі з капліцай. Чэрвень 2015
На разьвітаньне: «І за гарою пакланюся...». Справа ад ліпы вёска Аношкі з капліцай. Чэрвень 2015

Фота аўтара

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG