Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзьку і Някляева будуць судзіць за акцыю каля КДБ


Міліцыянт складае пратакол на Анатоля Лябедзку пдчас акцыі каля КДБ
Міліцыянт складае пратакол на Анатоля Лябедзку пдчас акцыі каля КДБ

Старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку і лідэра руху «За дзяржаўнасьць і незалежнасьць Беларусі» Ўладзімера Някляева выклікаюць 12 лістапада ў суд за ўдзел у акцыі памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, якая адбылася каля будынку КДБ у Менску 29 кастрычніка.

Сёньня Лябедзька прыйшоў у суд Цэнтральнага раёну Менску, каб атрымаць копію рашэньня ад 28 кастрычніка, калі яго аштрафавалі на 9 млн рублёў за ўдзел у «Шэсьці нацыянальнага сьцяга». У судзе Лябедзьку паведамілі, што 12 лістапада яго чакае разгляд новай справы.

«Канвэер працуе!», — напісаў Лябедзька ў фэйсбуку.

Уладзімер Някляеў пракамэнтаваў карэспандэнту Свабоды дзеяньні ўладаў:

«Караюць іменем закона. Іменем закона расстрэльвалі тых, каго мы ўшаноўвалі. Іменем закона караюць тых, хто ўшаноўваў. Усё па іхнім законе, які выцякае з тых законаў. Так што ў іх гэта пры ўсіх памкненьнях і абяцанках на зьмены застаецца нязьменным».

Палітык паведаміў, што на яго складзены два пратаколы, у тым ліку і за акцыю «Шэсьце нацыянальнага сьцяга».

Уладзімер Някляеў пакідае зьніч на ганку КДБ
Уладзімер Някляеў пакідае зьніч на ганку КДБ

Падчас акцыі ля КДБ 29 кастрычніка былі складзеныя пратаколы таксама на Мікалая Статкевіча і Максіма Вінярскага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG